У сталічным аквапарку віталі мільённага наведвальніка

14 февраля 2016

Фанфарамі і букетам з паветраных шароў у сталічным аквапарку сустрэлі мільённага наведвальніка. Шчасліўчыка выбрала сістэма электроннай чаргі. Мінчанін Аляксандр Бахараў атрымаў у падарунак два гадавыя абанементы на безлімітнае наведванне аквапарку, СПА-зоны і трэнажорнай залы, а таксама сюрпрыз да Дня ўсіх закаханых - вячэру на дваіх у поўнай цемры.

Да святкаванняў з нагоды мільённага наведвальніка далучыліся і госці аквапарку. Інтэрактыўныя гульні ля басейна суправаджаліся хітамі вядомых беларускіх груп.