У Стаўбцоўскім раёне зялёны масіў аднаўляюць прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта

28 марта 2020
На трох гектарах, пашкоджаных караедам, высаджваюць 18 тысяч сеянцаў хвоі і бярозы. І калі лісцяное - пад лапату, то ў працы з іглічнымі (дзякуючы іх закрытай каранёвай сістэме) больш зручна выкарыстоўваць спецыяльную пасадачную трубу - так званую паціпутку. Гэта дазваляе вытрымаць тэхналогію пасадкі. 

Спецыялісты адзначаюць: трэба спяшацца, пакуль яшчэ ў глебе ёсць вільгаць.