У Стаўбцоўскім раёне "Калядныя сустрэчы" прайшлі для пажылых людзей

13 января 2020
Падтрымку, цёплыя словы і падарункі сёння, напярэдадні старога Новага года, атрымалі і пажылыя людзі. Гэта ветэраны вайны і працы, якія пражываюць у доме-інтэрнаце ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. Мінскі абласны Савет дэпутатаў, кіраўніцтва вобласці і раёна прыехалі павіншаваць тых, хто пражывае ў доме-інтэрнаце, і прывезлі падарункі: грашовы сертыфікат на дваццаць тысяч рублёў і тэлевізар. У цёплай атмасферы прайшла сустрэча, канцэртныя нумары падрыхтавалі самі пенсіянеры.

Зараз у доме-інтэрнаце пражываюць 249 чалавек, сярод іх - 95 ветэранаў працы. Створаны ўсе ўмовы для камфортнага пражывання. За апошні час тут нават склалася некалькі сямейных пар.