У Стоўбцах пякуць булкі і хлеб паводле традыцыйных рэцэптаў з мясцовым каларытам

7 августа 2019

Дарэчы, збожжа новага ўраджаю стане асновай, з якой атрымаецца і  высакаякасная мука. Напрыклад, у  кандытарскі і  пякарны цэхі ў Стоўбцах  яна паступае з Барысава і Мінска. Тут робяць некаторыя віды булак і хлеба паводле  традыцыйных рэцэптаў са сваім  мясцовым каларытам. Пры гэтым такая прадукцыя захоўваецца не больш за трыццаць  шэсць гадзін.

Першыя машыны з  гарачым хлебам адпраўляюцца па Стаўбцоўскім раёне ў  сем раніцы.  У самую  аддаленую вёску каравай патрапіць да паўдня.