У Стоўбцах вызначылі лепшых юных гумарыстаў

2 мая 2018

Конкурс на самыя трапныя тэматычныя жарты восьмы раз праводзіць абласное ўпраўленне МНС. У фінале выступілі восем раённых каманд. Кожны ўдзельнік падрыхтаваў "Візітную картку", "Гумарыстычны біятлон" і музычнае дамашняе заданне. Лепшай стала каманда Клецкага раёна, другімі на п'едэстале апынуліся нясвіжскія «Ястрабы», а бронзу заваявалі прадстаўнікі з Жодзіна.