У сценах Гістарычнага музея пакажуць каля 5 сотняў падробленых грашовых сродкаў

16 мая 2018

Гэтая выстава будзе цікавая і гасцям нашай краіны, і мясцовым жыхарам.

Упершыню ў сценах Гістарычнага музея пакажуць каля 5 сотняў падробленых грашовых сродкаў, пачынаючы з 1-2 стагоддзя нашай эры да полацкіх шылінгаў. У экспазіцыі ўзоры з фондаў Гістарычнага музея. Манеты і банкноты прапанаваны таксама з асабістага збору прыватных калекцыянераў-нумізматаў. Убачыць можна і падробкі рэдкай чаканкі, часам іх кошт ацэньваецца вышэй за арыгінал.

Фальшываманецтва з'яўлялася злачынствам і ў Сярэднія вякі. Клепачы, так раней называлі людзей, якія ствараюць падробкі, каралі, адсякаючы рукі, прымянялі да іх і смяротную кару.