У сценах Белтэлерадыёкампаніі сёння прайшла анлайн-канферэнцыя

4 декабря 2014
Гэтым разам яе госцем стаў начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Мінбудархітэктуры Аляксандр Горваль. Ён паведаміў, што разам з Беларусбанкам выдаваць крэдыты пад будаўніцтва жылля на льготных умовах будуць і камерцыйныя банкі. Іх спіс зараз удакладняецца. Гэта дасць магчымасць папоўніць рэсурсы, якія адсутнічаюць на сёння, для рашэння жыллёвых праблем грамадзян, якія будуюцца з дзяржпадтрымкай.

Сёння ў Беларусі 32 дамы са звышнарматыўным тэрмінам будаўніцтва, большую частку з іх плануюць завяршыць да канца гэтага года, 5 дамоў завершаць толькі ў наступным.