У стацыянарах Беларусі знаходзяцца 254 пацыенты з COVID-19

2 апреля 2020
У Беларусі рэгіструецца паступальнае павелічэнне ліку захварэўшых на COVID-19. Аб гэтым паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Большасць выпадкаў - гэта выяўленыя кантакты першага і другога ўзроўняў. C мэтай поўнага выяўлення ўсіх магчымых выпадкаў  пачата тэсціраванне пацыентаў са сярэднецяжкай плынню пнеўманій. Зараз пад медыцынскім назіраннем  як кантакты першага і другога ўзроўню  знаходзяцца 9 299 чалавек. З іх  1943 - у стацыянары. Таксама ў бальніцах зараз 254 пацыенты з пацверджаным дыягназам "каранавірус". Медыкі адзначаюць, што ў большасці захворванне працякае ў лёгкай або сярэдняй форме. 11 чалавек маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Акрыялі і выпісаныя з медыцынскіх устаноў  46 пацыентаў. Таксама зарэгістравана 4 выпадкі смерці ўзроставых пацыентаў з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, паводле папярэдніх звестак,  абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй.