У Старых Дарогах аднаўляюць забытую тэхніку рухаўскіх дываноў

5 августа 2015

Саламяныя птушкі ў вянку рознакаляровых раслін, пялёсткаў і зор. У Старых Дарогах аднаўляюць забытую тэхніку рухаўскіх дываноў. Назва стылізаваных карцін пайшла ад мястэчка, дзе выраблялі прадмет інтэр’еру. Па сёння захавалася некалькі саламяных прац – адна з іх – паўтара на два метры. Сучасныя майстрыхі скапіравалі сюжэт існуючых, цяпер у цэнтры рамёстваў ужо нарыхтавалі салому і працуюць над новымі пано.

Аляксандра Драгун даведалася аб майстэрстве прабабуль. Стылізаваныя птушкі і звяры ў вянку з рознакаляровых бутонаў, пялёсткаў і зорак.

Гэта рухаўскія дываны. Назва пайшла ад мястэчка, дзе выраблялі саламяныя карціны. У 60-ыя гады толькі некалькі жанчын ведалі сакрэт майстэрства. А праз колькі месяцаў кветкавыя пано ўпрыгожвалі інтэр’ер большасці сялянскіх хат у Рухаве.

Летась сучасныя майстрыхі пачалі адраджаць забытае рамяство. Па існуючых працах, што называецца, на вока, стварылі копіі кветкавых пано. Колер саламяным фігурам прабабулі надавалі пры дапамозе анілінавых фарбаў, сучасныя ж майстрыхі імправізуюць з адценнямі.

У старадарожскім цэнтры рамёстваў дбаюць аб захаванні народных традыцый і культуры. Хоць для працы плошча невялікая – у пакоях умяшчаецца 7 ткацкіх станкоў. За гэтым 14 гадоў працавала Марыя Волкава. Народны майстар Беларусі - аўтар 400 непаўторных ручнікоў. Хоць ужо на заслужаным адпачынку, але рукі цягнуцца да ткацкага інструмента.

У Старых Дарогах рушнікі і паясы продкі аздаблялі вялікімі геаметрычнымі ўзорамі і яркімі кветкамі. Такія арнаменты красаваліся на ўборах продкаў. У народным стылі майстрыхі пашылі цэлы гардэроб для сучасных модніц - сукенкі, кашулі, спадніцы, фартухі - як у рэальных памерах, так і ў дзясяткі разоў менш.

Лялька-старадаражанка – брэнд раёна. Строй – дакладная копія ўбораў жанчын з гэтай мясцовасці. Узоры на фартуху і кашулі вышываюць уручную. Асаблівасць убрання – галаўны ўбор – намітка.

Раней ніводны ўбор не насілі без паясоў, хоць мужчынскі аксэсуар не адрозніваўся ад жаночага. Рамяні з тканіны шыюць тут жа, у цэнтры рамёстваў, на кроснах і ў стылі бранага ткацтва.

Сёння народныя ўмельцы са Старых Дарог рыхтуюцца да абласнога свята рамеснікаў, якое запланавана на верасень у Слуцку. Між тым, збіраюць інфармацыю у старажыл раёна аб забытых тэхніках, каб аднавіць і зберагчы майстэрства для нашчадкаў.