У Старых Дарогах прайшла яркая акцыя Федэрацыі прафсаюзаў

19 августа 2016

Працоўныя дынастыі, настаўнікі і маладыя спецыялісты. Імёны лепшых літаральна пару гадзін таму агучылі падчас вялікага канцэрта ў Старых Дарогах. Менавіта там сёння прайшла яркая акцыя Федэрацыі прафсаюзаў. Аб'яднала яна каля паўтысячы чалавек. Сярод іх тыя, хто быў адзначаны федэрацыяй за ўклад у прафесійную дзейнасць. Гэта і працоўныя дынастыі. На сцэну таксама выйшлі вядомыя артысты, аматарскія калектывы, а таксама фіналісты конкурсу "Новыя імёны".

Акцыя праводзіцца другі раз. За тры месяцы шоу "Мы разам" наведае больш за 40 гарадоў нашай краіны. Завершыцца акцыя ў канцы кастрычніка ў Жодзіне.