У Старых Дарогах сёння далі старт будаўніцтву фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Тут прайшла ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы, якую нашчадкі адкрыюць праз паўстагоддзя. Спартыўны аб'ект важны і доўгачаканы для мясцовых жыхароў. У комплексе размесціцца басейн, трэнажорныя залы, а таксама фітнес-зоны для дарослых і самых маленькіх.
Аб'ект уключаны ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму. Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс здадуць у жніўні наступнага года.













