У Старадарожскай гімназіі рэалізуюць інавацыйныя праекты

23 октября 2018

Паштоўкі на замежнай мове з розных краін свету і эканоміка за школьнай партай. У Старадарожскай гімназіі рэалізуюць інавацыйныя праекты. Акрамя ўрокаў па раскладзе, школьнікі вывучаюць эканоміку, праводзяць турніры па фізіцы і матэматыцы. Працуе раённая лабараторыя англійскай мовы. На ўроках настаўнікі і вучні распрацоўваюць міжнародныя праекты, анлайн удзельнічаюць у канферэнцыях і конкурсах, перапісваюцца са сваімі равеснікамі і абменьваюцца паштоўкамі.

А з пачатку навучальнага года ў гімназіі распачалі праект па энергазберажэнні.