У Старадарожскім раёне адкрылі новую дарогу

21 августа 2020
У адным з самых лясных рэгіёнаў Мінскай вобласці наладжваюць інфраструктуру. У Старадарожскім раёне адкрылі новую дарогу. Артэрыя даўжынёй у 11 кіламетраў і шырынёй у 3 з паловай метры прызначана для вытворчых патрэб лясной гаспадаркі - па ёй будуць транспарціраваць драўніну. Акрамя таго, дарога злучыла 2 населеныя пункты. Па міні-магістралі праехаў і Ілля Цвяткоў.

Яшчэ тыдзень таму два населеныя пункты - Пасеку і Палажэвічы ў Старадарожскім раёне - злучала вузкая сцяжынка ўздоўж лясной алеі. Ёй часцей карысталіся грыбнікі. На аўто прыходзілася аб'язджаць па трасе. Камунікацыю паміж вёскамі наладзілі - пабудавалі новую дарогу.

Даўжыня міні-магістралі - 11 кіламетраў

Выкарыстоўваюць яе будуць не толькі аўтамабілісты, але і супрацоўнікі лясгаса для перавозкі грузаў – драўніны і друзу. Таму ў першую чаргу новае палатно пратэсціравалі на шматтонным лесавозе.
Пакрыццё вырашылі пакінуць жвіровае. Але каб дарога магла вытрымліваць высокія нагрузкі, а таксама дрэннае надвор'е, яе ўзмацнілі арміраванай сеткай, а друз паклалі па спецыяльнай тэхналогіі ў некалькі слаёў.

Шырыня палатна 3,5 метра, паводле слоў спецыялістаў, яе павінна быць дастаткова

Але для яшчэ больш камфортнага руху праз кожныя 500 метраў арганізавалі і вось такія пашырэнні - так званыя раз'езды.
Завяршылі работы па будаўніцтве новай дарогі хутка – менш, чым за год. Такі фармат простых, але трывалых рэгіянальных артэрый выкарыстоўваюць у многіх раёнах вобласці.
Сумесна з Міністэрствам лясной гаспадаркі да канца гэтага года ў Мінскай вобласці ўвядуць у эксплуатацыю сто кіламетраў дарог вытворчай значнасці. Акрамя транспарціроўкі прадукцыі, такія артэрыі неабходныя і для падраздзяленняў МНС, каб хутчэй рэагаваць на ўзгаранні ў лясным фондзе.