Бульба, яблыкі, капуста. А на чарзе і цыбуля. У сталіцы працягвае фарміравацца стабфонд на міжсезонны перыяд. Ужо нарыхтавана больш за тысячу тон агародніны і садавіны. Прадукцыя паступае з усіх рэгіёнаў Беларусі. Уся гародніна і садавіна захоўваецца пры тэмпературы ад 1 да 5 градусаў. Такім чынам не толькі зімой, але і вясной яны застануцца свежымі. Дарэчы, у несезон рынак забяспечвае свежымі прадуктамі і Мінская фабрыка гародніны. Так, да новага года тут вырастуць агуркі. У цэлым жа ў цяплічнай вытворчасці свае трэнды.
На Мінскай фабрыцы гародніны паважаюць і традыцыі. Так, нядрэнны ўраджай шыпшыны. Гаючыя расліны таксама адзін з кірункаў прадпрыемства. Плады шыпшыны сталі асновай у вытворчасці навінкі: гарбатнага напою для дзяцей.













