У сярэдняй школе нумар 24 адкрыўся сучасны цэнтр адпачынку для дзяцей

21 мая 2015

3-Д кінатэатр, студыя гуказапісу і гурток фотавідэаздымкі - сёння ў сярэдняй школе нумар 24 адкрыўся сучасны цэнтр адпачынку для дзяцей. Тут ёсць і класы па класічных напрамках - харэаграфія, вакал, бісерапляценне, маляванне і іншыя. У 11-ці гуртках-студыях займаецца амаль тысяча вучняў.

Усе гурткі-студыі былі адкрыты ў 24 школе за уласныя сродкі амаль 7 гадоў таму.