У спарткомплексе ў Сілічах сёння адкрыюць дзве трасы для гарналыжнікаў

11 декабря 2020
Ужо сёння ў 17:00 у спарткомплексе ў Сілічах адкрыюць дзве з трох асноўных трас для гарналыжнікаў: агульная працягласць маршруту больш за паўтара кіламетра. У цэнтры ўжо тыдзень як працуе навучальная траса, зараз рыхтуюць да запуску самы стромкі, другі схіл, дзе вугал нахілу дасягае 40 %. Стаць на лыжы або сноўборд зараз у Беларусі можа кожны: з пачаткоўцамі займаюцца вопытныя інструктары, у распараджэнні ўсіх аматараў актыўнага адпачынку - пракат спартыўнага інвентара. У гэтым сезоне цікавасць да "марознага драйву" на схілах павышаная не толькі ў беларусаў. 

А заўтра, 12-га чысла 12-га месяца ў 12 гадзін у гарналыжным спартыўна-аздараўленчым комплексе "Лагойск" у гонар адкрыцця сезона пройдзе вялікае спартыўнае сямейнае свята.