У спартыўнай вёсцы адбудзецца адкрыццё Цэнтра беларускай культуры

19 июня 2019

На II Еўрапейскіх гульнях культурная праграма прадугледжана не толькі для балельшчыкаў, але і для саміх удзельнікаў форуму. Сёння ў спартыўнай вёсцы адбудзецца адкрыццё Цэнтра беларускай культуры.

Усе экспанаты падабраныя з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея. Выстава пазнаёміць жыхароў з дасягненнямі матэрыяльнай і духоўнай культуры нашай краіны. У экспазіцыі - нацыянальныя касцюмы, музычныя інструменты, народныя промыслы і рамёствы, творы мастацтва. 

Цырымонія адкрыцця Цэнтра беларускай культуры адбудзецца а 16-й гадзіне. Міні-музей будзе працаваць у вёсцы спартсменаў на працягу ўсяго форума з 9 да 20 гадзін.