У спецыялізаваным ліцэі МУС уручылі атэстаты

9 июня 2020
Іх атрымалі 47 чалавек. За чатыры гады акрамя агульнаадукацыйнага курсу, дысцыпліны і жыцця па распарадку хлопцы засвоілі асновы службы ў органах унутраных спраў. Як гавораць у самім ліцэі, гэта, па сутнасці, будучы кадравы рэзерв для сілавых структур.  Асаблівы рытуал для кожнага выпускніка - развітанне са сцягам ліцэя. Неўзабаве юнакоў чакае паступленне ў ВНУ.