У Савеце Рэспублікі юнакам і дзяўчатам уручылі пашпарты

11 марта 2015

Сёння ў Савеце Рэспублікі пуцёўку ў дарослае жыццё атрымалі больш як 20 юнакоў і дзяўчат, якім споўнілася 14 гадоў. Менавіта з гэтага ўзросту зараз атрымліваюць пашпарты. Галоўны дакумент грамадзяніна ўручыў асабіста старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч выдатнікам вучобы, прызёрам прадметных алімпіяд і нацыянальных конкурсаў. Юным беларусам прэзентавалі маляўнічыя выданні "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", а таксама памяткі аб правах і абавязках беларуса. Менавіта з гэтага мерапрыемства пачалася штогадовая маштабная акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі".

Упершыню акцыя прайшла ў 2004 годзе напярэдадні аднаго з галоўных святаў краіны - Дня канстытуцыі. Традыцыя захавалася і сёння. Пашпарты юным беларусам будуць уручаць ва ўрачыстай абстаноўцы па ўсёй краіне.