У Савеце Рэспублікі адбылося заключнае пасяджэнне першай сесіі шостага склікання

21 декабря 2016

У Савеце Рэспублікі сёння адбылося заключнае пасяджэнне першай сесіі шостага склікання. На ім былі абраныя  шэсць членаў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Напярэдадні ўказам Прэзідэнта на пасаду старшыні ЦВК была прызначаная Лідзія Ярмошына. Яна адзначыла, што ў Цэнтральную камісію ўвайшлі аўтарытэтныя юрысты, актыўныя людзі, грамадзяне з дзяржаўнай самасвядомасцю. Упершыню ў складзе ЦВК - толькі юрысты, а гэта, на думку Лідзіі Ярмошынай, павысіць імідж Цэнтрвыбаркама не толькі ў грамадстве, але і за мяжой.