У Савеце Міністраў прайшла ўрачыстая сустрэча з нагоды Дня маці

14 октября 2013

У Мінск сёння з усіх рэгіёнаў краіны прыехалі маці, якія, нягледзячы на вялікую сям'ю, дабіваюцца і кар'ерных вышынь. Многія з іх узнагароджаныя ордэнамі. Урачыстую сустрэчу правялі ў Савеце Міністраў. Пагутарыць з прадстаўнікамі ўлады жанчыны змаглі за святочным сталом. Акрамя душэўных гутарак, прыём стаў магчымасцю абмеркаваць сур'ёзныя пытанні - падтрымка і перспектывы сямейнай палітыкі. У памяць аб сустрэчы ўсе прысутныя маці атрымаюць падарунак з дастаўкай на дом - фарфоравыя сервізы.