У сацыяльных сетках з'яўляецца ўсё больш здымкаў II Еўрапейскіх гульняў

25 июня 2019

II Еўрапейскія гульні - час яркіх эмоцый. У сацыяльных сетках з'яўляецца ўсё больш пазітыўных здымкаў спартсменаў...

Прадстаўніцы Славеніі, якія сёння, дарэчы, адзначаюць Дзень незалежнасці, жадаюць усім у новым дні ззяць гэтак жа, як іх медалі. Грэчаскія атлеты дзеляцца сваёй прамяністай усмешкай з цырымоніі ўзнагароджання. Не абыходзіцца і без камічных момантаў.

Дацкі гулец у бадмінтон  ахвотна дзеліцца іранічнымі здымкамі ў "Інстаграме".  А нідэрландскі фатограф, які прыехаў у Беларусь на II Еўрапейскія гульні  дзеля папаўненні скарбонкі спартыўнымі момантамі, план выконвае.  У яго акаўнце - моманты спаборніцтваў, часам занадта сур'ёзныя, але нярэдка зараджаныя пазітывам. 

Яркія імгненні не абыходзяцца без яркіх перамог. Беларуская зборная па баскетболе 3х3, якая стала чэмпіёнам, дзеліцца шчырай радасцю і падзякай за падтрымку.