У саставе экіпажа судна Алег Найдзёнаў ёсць беларус

14 января 2014
Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў нашай краіны. Нагадаем, расійскі рыбалоўны карабель быў затрыманы 3 студзеня вайскоўцамі Сенегала ў Атлантычным акіяне за 46 міль ад узбярэжжа Гвінеі-Бісау. Арышт адбыўся без тлумачэння прычын, судна канваіравана ў Дакар. Улады лічаць, што расійскі траўлер пазапраўна вёў здабычу ў эканамічнай зоне Сенегала. Хоць, згодна са словамі капітана карабля, Алег Найдзёнаў знаходзіўся ў зоне Гвінеі-Бісаў. Каманда судна складаецца з 62 расіян і каля 20 грамадзян Гвінеі-Бісау. З-за адсутнасці пасольства ў Сенегале беларускія дыпламаты працуюць у цесным кантакце з расійскімі калегамі. Расійскі бок рыхтуе іск у міжнародны марскі трыбунал у Гамбургу.