У склад зборнай Беларусі на Еўрапейскія гульні ўвайшоў 221 атлет і 149 трэнераў

13 Чэрвеня 2019

Да старту Еўрапейскіх гульняў  усяго 8 дзён. Сёння стала вядома, што ў склад зборнай Беларусі  ўвайшоў 221 атлет і 149 трэнераў. У адміністрацыйнай групе  таксама 8  чалавек. У медыцынскай - 7 спецыялістаў. Білеты на Гульні карыстаюцца асобай папулярнасцю ў балельшчыкаў. Яшчэ ёсць час іх набыць. 

Ну а ў Беларусь, тым часам,  прыбываюць першыя замежныя госці. Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт,  такіх у Мінску ўжо 220 чалавек. Лідарамі сярод балельшчыкаў  з'яўляюцца грамадзяне Польшчы, Германіі і Францыі - іх больш за палову. Пакуль найбольш папулярны сярод гасцей  Гульняў аўтамабільны кірунак - 80 % прыбылі праз міжнародныя пункты пропуску. Афармленне  ўдзельнікаў і гасцей  Гульняў  праходзіць у прыярытэтным парадку па асобных каналах з лагатыпам спаборніцтваў.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя