У адпаведнасці з указам Прэзідэнта 418 украінцаў прынятыя ў беларускае грамадзянства

18 марта 2022
Указ  "Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь" падпісаў кіраўнік дзяржавы. У адпаведнасці з дакументам, у беларускае грамадзянства прынятыя 428 чалавек. З іх 418  грамадзяне Украіны, у тым ліку 103 непаўналетнія. У пераважнай большасці гэта жыхары Данецкай і Луганскай абласцей. Сярод іх 40 сем'яў. Працэдуру рэалізацыі ўказа нам пракаменціраваў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Як адзначыў у інтэрв'ю Аляксей Бягун, заявы аб даванні беларускага грамадзянства, у тым ліку і ад грамадзян Украіны, працягваюць паступаць. Нагадаем, што толькі пасля "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" са жніўня 2021 года кіраўнік дзяржавы прыняў у грамадзянства Беларусі 1494 украінцы.  Увогуле беларускі пашпарт атрымалі больш за 3 тысячы ўкраінцаў. 


Тэгі:

#Мигранты