У Салігорскім раёне забаранілі наведванне лясоў

17 Верасня 2019

У Мінскай вобласці ўводзяць забарону на наведванне лясоў  з-за высокага ўзроўню пажарнай небяспекі. Мінімальная колькасць ападкаў і моцны вецер  пагаршаюць сітуацыю. Зараз забарона існуе ў Салігорскім раёне, аднак такое рашэнне ў найбліжэйшы час могуць прыняць і ў іншых раёнах Мінскай вобласці.