У Салігорскім раёне высвятляюць прычыны смяротнай аварыі

19 марта 2018

У Салігорскім раёне высвятляюць прычыны смяротнай аварыі - загінулі два чалавекі, яшчэ два траўміраваны. Як мяркуецца, 25-гадовы вадзіцель Mercedes выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў Volkswagen Golf, які буксіраваў мікрааўтобус. Два вадзіцелі памерлі на месцы здарэння. Вадзіцель мікрааўтобуса і пасажыр Mercedes шпіталізаваны. Узбуджана крымінальная справа.