У Салігорску адноўлена праца трубаправода

16 января 2021

Працягваем сачыць за сітуацыяй у Салігорску.

Сёння ўначы тут з-за моцных маразоў адбыўся прарыў трубаправода на цеплатрасе. Аварыйныя брыгады аператыўна ліквідавалі здарэнне. Да гэтай хвіліны рамонт скончаны, праца трубаправода адноўлена. Нагадаем, позна ўначы ў Салігорскую службу ЖКГ паступіла паведамленне аб прарыве трубы па вуліцы Ленінскага Камсамола 30. У выніку без цяпла і гарачай вады засталіся 92 шматкватэрныя жылыя дамы, 5 дзіцячых садоў, школа і 2 магазіны. Зараз практычна ва ўсіх дамах з'явілася ацяпленне.