У Салігорску мадэрнізуюцца прыпыначныя пункты

19 апреля 2019

Да юбілею горада шахцёраў ужо з'явіліся новыя павільёны з электронным табло, святлодыёднай падсветкай і тэматычным афармленнем. На іх размешчана інфармацыя аб помніках архітэктуры, гістарычных асобах і дзеячах. Інфармацыйна-пазнавальную функцыю набыў і прыпыначны пункт ля сабора Нараджэння Хрыстовага. На працягу найбліжэйшых гадоў сучасны выгляд у Салігорску набудуць усе прыпынкі грамадскага транспарту.