У цэнтры ўвагі - глабальная эканоміка, палітыка, роля СМІ і развіццё валанцёрскага руху.
Так, сёння беларуская дэлегацыя наведала адукацыйны цэнтр "Сірыус" - адзін з вядучых у Расіі ў працы з адоранай моладдзю. Міністр адукацыі нашай краіны Ігар Карпенка пазнаёміўся з лабараторыямі па фізіцы і хіміі, а таксама спартыўнымі аб'ектамі.
Сёння ў рамках выставы Youth Expo будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве міністэрстваў адукацыі Беларусі і Кубінскай Рэспублікі. Яно будзе датычыцца абмену студэнтамі і двухбаковых школьных праграм.













