У "Снежным снайперы - 2021" перамог квартэт з Мінска

15 февраля 2021

Непрадказальнымі дынамічнымі змяшанымі эстафетамі завяршыліся Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Сярод дзяцей у самай старэйшай узроставай групе лепшым стаў квартэт з Мінска - спартсмены ўжо праявілі сябе і ў асабістых гонках, якія адкрывалі спаборніцтвы, таму не дзіўны трыумф у агульнакамандным заліку, сталічны калектыў лепшы: з 7-ю залатымі, 7-ю сярэбранымі і 6-ю бронзавымі ўзнагародамі.

Асаблівасць спаборніцтваў "Снежны снайпер" - максімальная набліжанасць да самых топавых спаборніцтваў па біятлоне сярод дарослых. Але, каб трапіць у фінал, неабходна пераадолець шматступенны адбор з 32 тысяч удзельнікаў.