У Смалявіцкім раёне школьнікі праводзяць інтэрактыўныя экскурсіі

26 марта 2019

У народным музеі навучаць ткаць старажытны ручнік на крОснах і раскрыюць сакрэты юных нявест. Школьны музей аб’ядноўвае некалькі экспазіцый. Асаблівае месца займае тэма Вялікай Айчыннай вайны. Імёны герояў на стэле смутку ведае кожны маленькі жыхар вёскі Прылепы. А экспанаты - чорна-белыя фотаздымкі, лісты з фронту, мундзіры - збіралі разам з бацькамі.

Дарэчы, краявіды менавіта Смалявіцкага раёна адлюстраваныя ў ваеннай стужцы пад назвай "У чэрвені 41".