У Смалявіцкім раёне адкрылі малочна-таварную ферму

20 декабря 2019
Аграпрамысловы комплекс Мінскай вобласці гатовы выйсці на  якасна новы ўзровень вытворчасці малака і прадукцыі яго перапрацоўкі. Што магчыма дзякуючы самым сучасным тэхналогіям. Пра гэта заявілі на адкрыцці новай малочна-таварнай фермы ў СмалявІцкім раёне. Аб'ект належыць сельскагаспадарчаму філіялу "БелАЗа". Увесь комплекс на 707 галоў дойнага статка ўзвялі з нуля за два гады. У выніку  прагрэсіўныя тэхналагічныя рашэнні  дазволяць павялічыць гадавую вытворчасць малака ў паўтара раза.

На ферме будуць працаваць 20 чалавек. Для  немясцовых работнікаў ў гаспадарцы "Першамайскі" ўжо будуюць 12-кватэрны дом. У цэлым жа ў  планах аграрыяў Мінскай вобласці на наступны год пабудаваць яшчэ 18 новых малочна-таварных комплексаў.