У Смалявічах да адкрыцця рыхтуецца новы дзіцячы сад "Буслік"

16 октября 2020

Новы сацыяльны аб'ект у горадзе-спадарожніку Мінска. У Смалявічах да адкрыцця рыхтуецца новы дзіцячы сад "Буслік". Плануецца ўвесці яго ў эксплуатацыю ў наступным месяцы. А сёння каля будучай дашкольнай ўстановы высадзілі новую алею - саджанцы розных відаў дрэў і кустоў фарзіцыі. У акцыі азелянення жылога мікрараёна прынялі ўдзел шматдзетныя сем'і і прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын.

Акцыі азелянення праходзяць па ўсёй Мінскай вобласці ў рамках Тыдня маці.