Смяротная аварыя адбылася ў Слуцкім раёне

18 ноября 2023

Смяротная аварыя адбылася ў Слуцкім раёне вечарам 17 лістапада. Як паведамляе ДАІ, 39-гадовы мужчына за рулём "Рэно Логан" ехаў у напрамку Мінска. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і ў выніку ўрэзаўся ў раздзяляльную агароджу, якая наскрозь прабіла машыну. Шафёр загінуў на месцы ДТЗ.