У Слуцку прайшоў конкурс настаўніцкіх распрацовак

12 декабря 2019
Інтэрнэт-рэсурсы ў школьнай адукацыі! У Слуцку прайшоў этап 14-га рэспубліканскага конкурсу "Камп'ютар, адукацыя, інтэрнэт". Удзел прынялі самыя крэатыўныя выкладчыкі пачатковых, сярэдніх і старэйшых класаў. Журы ацаніла больш за 50 праектаў. Канкурсанты прэзентавалі праграму для вывучэння замежных моў, электронныя слоўнікі, праграмы-тэстары па матэматыцы і інфарматыцы, а таксама сайты для вывучэння знакавых падзей з гісторыі Беларусі. Вынікі будуць вядомыя заўтра. Самых крэатыўных настаўнікаў ўзнагародзяць дыпломамі. Іх распрацоўкі ў будучыні інтэгруюць у школьную праграму.