У Слуцку прайшоў фінальны этап конкурсу "Уладар сяла"

6 октября 2018

Па-сапраўднаму сытна было сёння і ў Слуцку. Тут прайшоў фінальны этап рэспубліканскага конкурсу "Уладар сяла". Удзельнікі, а гэта 6 актыўных, працавітых і таленавітых сем'яў, накармілі гасцей і членаў журы беларускімі дранікамі. Прычым гатавалі іх на драўлянай калодзе.

Ацанілі сёння і талент майстраваць рукамі. Зрэшты, удзельнікам па сілах не толькі зрабіць услон, але і пабудаваць дом, выхаваць дзяцей і, вядома, накарміць гасцей. За ганаровы тытул увесь год змагаліся амаль паўтысячы сем'яў з усёй краіны.

Ніводны з фіналістаў не застаўся без заахвочванняў - гэта грашовыя сертыфікаты і бытавая тэхніка, галоўны жа прыз "Уладара сяла" - мотакультыватар. Напэўна, ён спатрэбіцца пераможцам праекта ўжо гэтай восенню, бо сезонныя палявыя працы яшчэ працягваюцца.