У Слуцку адкрылі мемарыяльную дошку міліцыянеру, загінуўшаму пры выкананні службовага абавязку

14 апреля 2019
20 гадоў таму оперупаўнаважаны лейтэнант міліцыі Уладзімір Барысавец быў забіты падчас затрымання злачынцаў.  Двое вайскоўцаў дэзерціравалі з воінскай часці, задушылі тэлефонным провадам вартаўніка, укралі машыну, у якой знаходзіліся стрэльба і патроны, і ўцяклі. На наступны дзень зламыснікі былі выяўлены, але пры спробе затрымання аказалі супраціўленне. У выніку смяротнага ранення ў галаву загінуў Уладзімір Барысавец. 

Указам Прэзідэнта Беларусі за адвагу і самаахвярнасць пры выкананні службовага абавязку старшы лейтэнант міліцыі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені.