У Слуцк да навучэнцаў кадэцкага вучылішча прыехалі супрацоўнікі праваахоўных органаў

29 мая 2017

У Слуцк да навучэнцаў кадэцкага вучылішча з паказальнымі выступленнямі прыехалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Сілавікі элітнага падраздзялення АМАП паказалі маладому пакаленню прыёмы самаабароны, абясшкоджвання праціўніка, зброю і экіпіроўку. Школьнікі маглі прымерыць спецадзенне і адчуць сябе сапраўднымі спецназаўцамі.

Андрэй Заяц, намеснік начальніка Слуцкага РАУС: "Імкнемся паказаць, каб хлопцы маглі сабе ўявіць, што такое міліцыя ў цэлым, якія ёсць падраздзяленні, куды можна далей прыйсці служыць. Асноўная мэта правядзення такіх мерапрыемстваў - патрыятычнае выхаванне, ну і, вядома, мы з задавальненнем потым прымаем усіх кадэтаў у нашы шэрагі. І ў органы ўнутраных спраў, і ў спецпадраздзяленні розныя".

Гэта штогадовае мерапрыемства як для кадэтаў, так і для атрада міліцыі асаблівага прызначэння. У будучыні многія з навучэнцаў традыцыйна звязваюць сваё жыццё з гэтай прафесіяй.