У складаных умовах Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць асцярожнымі на дарогах

5 февраля 2021

Як адзначылі ў ДАІ, пры выбары хуткасці вадзіцель павінен улічваць абмежаванні і інтэнсіўнасць руху. Варта пазбягаць рэзкіх перастраенняў і тармажэнняў, а таксама адмовіцца ад абгонаў, вытрымліваць дыстанцыю і хуткасны рэжым. Ва ўмовах недастатковай бачнасці рэкамендуецца рухацца з уключаным блізкім святлом фар або з хадавымі агнямі.
Дзяржаўтаінспекцыя таксама заклікае ўладальнікаў транспартных сродкаў не пакідаць аўтамабілі на праезнай частцы на доўгі час, каб не перашкаджаць камунальнай і снегаўборачнай тэхніцы.