У наступныя выхадныя ў сталіцы зашумяць калядныя кірмашы

7 декабря 2019
Сёлета будуць і новыя пляцоўкі. Акрамя традыцыйных лакацый з фудкортамі ля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы, набыць сувеніры можна будзе каля Камароўскага рынку. Кірмаш з назвай "Завіруха" будзе аформлены ў выглядзе драўляных хатак пад купалам зорнага неба. 

Дарэчы, у наступныя выхадныя заззяе і гарадская ілюмінацыя. Навагоднія казачныя матывы і больш як сто кіламетраў гірляндаў.