У наступным годзе ў Беларусі стартуе пілотны праект па скрынінгу раку страўніка і лёгкіх

17 мая 2018

Праверыцца на наяўнасць гэтых хвароб можна будзе да з'яўлення сімптомаў. Дзякуючы скрынінгу сотні беларусаў ужо змаглі пазбавіцца ад каларэктальнай анкалогіі і раку малочнай залозы яшчэ да таго як хвароба дасягнула першай стадыі. Аб дасягненнях і планах у дыягностыцы анкалогіі будуць гаварыць сёння ў Мінску сотні дактароў з СНД, Амерыкі і Еўропы.

Сяргей Красны, намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава: "Што да звычайнага абследавання, асабліва калі хварэлі сваякі, то любы чалавек можа звярнуцца спачатку ў паліклініку па месцы жыхарства і прайсці абследаванне. Іншая справа - па жаданні і па-за чаргой, каб хутка, то ў асноўным гэта на платнай аснове. Калі па чарзе, гэта бясплатна".

Нагадаем, Беларусь выбрана Нацыянальным інстытутам раку ЗША як пляцоўка для праектаў на прасторах СНД. Размова аб скрынінгу на міждзяржаўным узроўні прадоўжыцца сёння і заўтра.