У наступным годзе па вуліцах Беларусі паедуць электрамабілі з айчынных камплектуючых

6 декабря 2017

Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Таксама зараз навукоўцы працуюць над новым спадарожнікам, беспілотнымі лятальнымі комплексамі і веласіпедамі на матораколе. Вынікі "ўраджайнага на дасягненні года" падвядуць на ІІ З'ездзе навукоўцаў Беларусі 12-13 снежня. На форуме чакаецца больш за 2,5 тысячы дэлегатаў, 500 з іх - замежныя госці.

Галоўны дакумент, які будзе падпісаны падчас з'езду, - стратэгія развіцця навукі да 40-га года. Навукоўцы робяць стаўку на лічбавыя тэхналогіі і развіццё нанаіндустрыяльнага комплексу.