У Слаўгарадскім раёне салдаты аднавілі мост

10 марта 2016

У Слаўгарадскім раёне аднавілі мост праз Сож, які быў пашкоджаны падчас крыгаходу. Дапамаглі гэта зрабіць вайскоўцы. За некалькі гадзін салдаты інжынерных войскаў злучылі берагі.

Грузападымальнасць пантоннага моста - 20 тон. Даўжыня - каля 100 метраў. Спецыялісты ўжо падлічылі, што яго выкарыстанне дапаможа сэканоміць мясцовым гаспадаркам сотні мільёнаў рублёў.