Аляксей Кандраценка ўбачыў, як людзям з абмежаванымі магчымасцямі дапамагае знаходжанне ў калектыве і творчая дзейнасць.
Сёння ў Стоўбцы на час вярнулася жаночае свята - 8 Сакавіка. І гэта прыкметна не толькі па добрым надвор'і. У мясцовым Палацы культуры прайшоў абласны фестываль-конкурс Ану, дзяўчаты!.
У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў - заўсёды шумна. Хтосьці гуляе ў настольныя гульні, іншыя занятыя творчасцю. Кацярына любіць вышываць. Работы ў кабінеце - справа яе рук. Вось і сёння дзяўчына рыхтуецца паказаць сябе на сцэне.
Прывітанне, Швейнае майстэрства ці Вясёлая ўборка - Стаўбцоўская каманда ва ўсіх намінацыях задае тон. Недарма ж яны - Дзяўчаты з характарам. Зрэшты, у конкурсах галоўнае - не перамога, а магчымасць даказаць сабе: Я шмат што ўмею і магу.
Дарэчы, ужо хутка моладзь з абмежаванымі магчымасцямі будзе займацца творчасцю з большым размахам. У маі плануецца пераезд у новае памяшканне, дзе будуць пакоі, кухня, майстэрні.
Конкурс Ану, дзяўчаты! у міжрэгіянальным фармаце праходзіць ужо другі раз. І цікавасць да яго расце, а значыць, патрэбнае многім мерапрыемства абяцае аб'яднаць больш раёнаў Мінскай вобласці і стаць традыцыйным.














