У сітуацыі з тарыфамі на жыллёва-камунальныя паслугі разбіраецца Камітэт дзяржкантролю

24 февраля 2016

Ведамства ўжо ўзбудзіла 13 крымінальных спраў па артыкуле "Перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў". Галоўныя прэтэнзіі - неабгрунтаваныя фарміраванні завышаных тарыфаў на ЖКП, а таксама выдаткі, звязаныя з аказаннем гэтых паслуг. У якасці прыкладу - Аршанскі раён. Фінансавая міліцыя ўстанавіла, што за тры гады прадпрыемства па зборы і вывазе смецця перабольшыла паказчыкі праробленай працы.

Толькі ў адным з раёнаў сталіцы завышэнні па паслугах ЖКГ склалі не менш за 10 мільярдаў рублёў. Больш дакладную інфармацыю па сумах усталююць падчас праверак фінансавай міліцыі.