У Сілічах закрылі зімовы сезон

7 апреля 2013

За 30 кіламетраў ад сталіцы напярэдадні сабраліся тыя, каму надыход вясны і цяпла не на радасць. Тысячы аматараў спорту прыехалі пакатацца на лыжах і паглядзець на феерычнае шоу сноўбардыстаў, задача якіх была - разагнацца са схілу і скокнуць у басейн. Тыя ж, хто не паспеў за ўсю зіму пакатацца на лыжах,  могуць зрабіць  гэта на працягу найбліжэйшага тыдня. Таўшчыня снежнага покрыва на трасе ў Сілічах зараз 70 сантыметраў.