У Сілічах кіраўнікі замежнага дыпкорпуса ў нашай краіне прайшлі майстар-клас па контраварыйнай падрыхтоўцы

22 апреля 2018

"Дыпламаты за бяспеку". Сёння ў Сілічах кіраўнікі замежнага дыпкорпуса ў нашай краіне, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, а таксама ганаровыя консулы прайшлі майстар-клас па контраварыйнай падрыхтоўцы. Дрыфт-кар, аўтамабіль, які слізгае, першая дапамога пры аварыі. Госці змаглі на сабе выпрабаваць няпростыя дарожныя ўмовы. Тэма бяспекі на дарогах актуальная і ў Беларусі, і за мяжой. Аб тым, што Мінск падтрымлівае намаганні ААН у гэтай галіне, заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў лютым на сустрэчы з першым намеснікам Генсакратара арганізацыі Амінай Махамед. А тыдзень таму Генасамблея прыняла рэзалюцыю "Павышэнне бяспекі дарожнага руху ва ўсім свеце", суаўтарам якой выступіла і Беларусь

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі:

"Штогод у свеце падчас ДТЗ гіне больш за 1 мільён людзей. Вялікая лічба. Праблема актуальная і кожны павінен унесці ўклад у рашэнне праблемы. Сэнс у тым, каб пазнаёміць усіх бліжэй з правіламі дарожнага руху, з правіламі паводзін у экстрэмальных сітуацыях. Што трэба рабіць у выпадку ДТЗ, або калі загарэўся аўтамабіль".

Петэр Дэтмар, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі:

"Правілы дарожнага руху ў Беларусі і ў Германіі аднолькавыя. Адрозненне, мабыць, у тым, што ў Германіі на аўтабанах мы можам ездзіць трохі хутчэй. Сістэма атрымання праў у нашых краінах таксама вельмі падобная. Я думаю, што вадзіцелі ў Беларусі за горадам больш дысцыплінаваныя, чым нямецкія вадзіцелі".

Госці мерапрыемства адзначылі высокі ўзровень культуры беларускіх аўтамабілістаў, якасць дарог у Беларусі. Не засталіся без увагі і нашы аўтамабілі. Удзельнікі акцыі назвалі Geely бяспечнымі і камфартабельнымі машынамі.