У школе, якой прысвоена імя амерыканкі Рут Уолер, адкрыта мемарыяльная дошка

25 апреля 2016

Сёння ў мінскай  школе №130, якой прысвоена імя амерыканскага сакратара гуманітарнай місіі ААН, адкрыта мемарыяльная дошка. Рут Уолер  у 1946 годзе прыбыла ў нашу краіну з гуманітарнай місіяй і  ахвяравала уласным жыццём, каб выратаваць трох беларускіх дзяцей, якія танулі ў возеры. Захварэла сама на менінгіт і нягледзячы на намаганні медыкаў памерла ў Мінску. Рут Уолер - адзіны прадстаўнік міжнароднай арганізацыі, пахаваны ў Беларусі. І гэта асабліва адзначыла падчас цырымоніі намеснік Генеральнага сакратара ААН Хелен Кларк.

Хелен Кларк, намеснік Генеральнага сакратара ААН: "Беларусь -  краіна - заснавальнік Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.  У 1945 годзе яна стаяла ля вытокаў стварэння ААН. І такія ж трывалыя ўзаемаадносіны мы падтрымліваем з Беларуссю і сёння. І пацвярджэнне таму - наша сустрэча тут, у адной з мінскіх школ".

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Толькі праз дыялог, спакойнае супрацоўніцтва, пашырэнне пазітыўнай атмасферы мы зможам прыйсці да паразумення і цеснага супрацоўніцтва. І мы зараз знаходзімся са Злучанымі Штатамі якраз на этапе паступальнага пашырэння пазітыўнай атмасферы нашых адносін. Я перакананы, што гэтая тэндэнцыя прадоўжыцца, таму што з абодвух бакоў ёсць гатоўнасць да поўнай нармалізацыі нашых адносін".

Акрамя таго, Хелен Кларк уручаны ордэн Францыска Скарыны  за значны ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН па комплекснай рэабілітацыі і забеспячэнні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў, пацярпелых ў выніку чарнобыльскай аварыі.