У школе № 55 адкрылі мультыстадыён

29 июня 2015

Футбольнае поле, тэнісныя корты і нават траса для экстрэмальнага спорту – у школе № 55 адкрылі мультыстадыён. 7 зон для заняткаў рознымі відамі спорту – стадыён стаў самым вялікім у сталіцы па колькасці прапанаваных спартыўных напрамкаў. Усё абсталявана па вышэйшым класе – штучны газон на футбольным полі, трыбуны на 600 месцаў і адзіная ў горадзе траса для экстрэмальных велагонак. Кіраўніцтва горада і раёна асабіста праінспектавала новую спартыўную пляцоўку.

Раней у гэтым месяцы ўжо быў адкрыты спартыўны цэнтр з пляцоўкамі для папулярных відаў спорту ў дзіцячым лагеры "Лідар".